Германія афіцыйна прызнала паўстанцаў Лівіі, абяцае ім €7 млрд

14.06.2011 / 12:12

Улады Германіі афіцыйна абвясцілі аб прызнанні паўстанцкай Нацыянальнай пераходнай рады адзінай законнай уладай у Лівіі. Берлін рыхтуецца вылучыць Лівіі дадатковыя €7 млрд неадкладнай стабілізацыйнай дапамогі пасля складання дзейным кіраўніком джамахірыі палкоўнікам Муамарам Кадафі сваіх паўнамоцтваў,
паведамляе Reuters.

«Мы падзяляем адну мэту — Лівія без Кадафі», — заявіў кіраўнік МЗС Германіі Гіда Вестэрвеле на прэс-канферэнцыі ў Бенгазі.