Хваля беспарадкаў у Кітаі

14.06.2011 / 12:43

Хваля жорсткіх беспарадкаў у гарадскіх раёнах Кітая апошнія тры тыдні — выпрабаванне на здольнасць Камуністычнай партыі Кітая захоўваць кантроль над насельніцтвам. Улады вымушаныя пастаянна выкарыстоўваць сілы бяспекі для ўтаймавання грамадскага гневу, выкліканага эканамічнымі і палітычнымі крыўдамі.

Узброеная паліцыя, спрабуючы навесці парадак у прамысловым горадзе на поўдні Кітая ў панядзелак, ужыла слезацечны газ і бронетэхніку супраць сотняў мігрантаў, якія пераварочвалі паліцэйскія машыны, білі шыбы і падпальвалі ўрадавыя будынкі.

Пратэсты ў паўднёвай правінцыі Гуандун пачаліся ў пятніцу вечарам. А перад тым сур’ёзныя беспарадкі адбыліся ў цэнтральным Кітаі.

Яшчэ раней адбыліся выбухі бомбаў ва ўрадавых будынках на ўсходзе Кітая.

КаМ