Жонка Аляксандра Класкоўскага-малодшага змагла прыблізна 10 хвілін паразмаўляць з мужам па тэлефоне

16.06.2011 / 00:26

Аляксандр Класкоўскі, асуджаны за ўдзел у акцыі пратэсту апазіцыі 19 снежня 2010 года, сёння патэлефанаваў жонцы з калоніі ў Шклове (Магілёўская вобласць).
Размова доўжылася прыблізна 10 хвілін, ён тэлефанаваў прыкладна ў 11.00, паведаміла БелаПАН Наталля Класкоўская.

Паводле яе слоў, муж практычна нічога не казаў пра сябе, абмежаваўшыся тым, што «жывы, здаровы», цікавіўся справамі сям’і. Зараз ён знаходзіцца ў каранціне, «ложкі побач з былым кандыдатам у прэзідэнты Мікалаем Статкевічам».

Аляксандр сказаў, што тэлефанаваць дадому з калоніі можна кожны тыдзень.

Наталля Класкоўская прызналася, што хацела пра многае запытацца ў мужа, але разгубілася з-за яго нечаканага тэлефанавання.