Сёння і заўтра на праспекце Машэрава рэпетуюць парад на 3 ліпеня

17.06.2011 / 10:32

У сувязі з правядзеннем трэніровак зборнай роты ганаровай варты 17 і 18 чэрвеня часова спыняецца рух транспарту па праспекце Машэрава ў Мінску.

Рух для ўсіх тыпаў транспарту спыняецца з 22 да 24 гадзін на ўчастку праспекта ад вуліцы Даўмана да праспекта Пераможцаў.

Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе кіроўцам выключыць са свайго маршруту гэтыя ўчасткі вулічна-дарожнай сеткі.