Кудрын: у Беларусь пераведзены першы транш крэдыту ЕўрАзЭС памерам $800 млн

21.06.2011 / 12:54

У Беларусь пераведзены першы транш крэдыту Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС памерам $800 млн. Аб гэтым паведамляе РІА «Навіны» са спасылкай на заяву міністра фінансаў Расеі Аляксея Кудрына.

«Беларусь учора выканала ўсе фармальныя абавязацельствы, і сёння грошы ўжо ў дарозе, ужо адпраўленыя», - сказаў ён.

Антыкрызісны фонд ЕўрАзЭС ухваліў выдзяленне крэдыту для Беларусі памерам $3 млрд у пачатку чэрвеня.

Прыватызацыя беларускіх актываў на $7,5 млрд у працягу трох гадоў засталася адным з умоў прадастаўлення Мінску крэдыту.