Мясніковіч: Курс даляра пакуль расці не будзе

24.06.2011 / 17:35

Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр Міхаіл Мясніковіч сёння на сустрэчы з працоўным калектывам ААТ «Івацэвічдрэў».

Паводле слоў кіраўніка ўрада,

рэальны курс — ад Br4,5 тыс. да Br5,5 тыс. за $1.

Міхаіл Мясніковіч падкрэсліў, што на такім узроўні захаваецца курс, калі «мы не справакуем яго эмісійным крэдытаваннем эканомікі: на жыллё, фермы, дарогі».