У Салігорску затрымалі актывіста кампаніі «Гавары праўду»

27.06.2011 / 10:20

У нядзелю вечарам у Салігорску міліцыянеры затрымалі актывіста кампаніі “Гавары праўду” Андрэя Тычыну.

Як стала вядома “Народнай Волі”, супрацоўнікі міліцыі падчас ператрусу на кватэры актывіста знайшлі некалькі ўлетак з заклікам выходзіць 29 чэрвеня на галоўную плошчу ў Салігорску.