Міністр эканомікі: Казаць пра зніжэнне заробку ў даляравым эквіваленце некарэктна

«У беларускіх рублях усё дастаткова добра. Паверце мне», кажа Мікалай Снапкоў.

29.06.2011 / 15:13

«Гаварыць аб зніжэнні зарплаты ў даляравым эквіваленце, на наш погляд, у прынцыпе некарэктна», — заявіў міністр эканомікі Мікалай Снапкоў 29 чэрвеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

«У нас даляры не з’яўляюцца валютай плацяжу ў магазінах і валютай плацяжу за камунальныя паслугі», — падкрэсліў ён.

Паводле слоў міністра, няправільна параўноўваць заработныя платы ў Расіі і Беларусі ў даляравым эквіваленце. «У беларускіх рублях усё дастаткова добра. Паверце мне», — сказаў Снапкоў.