Урад рыхтуе прыватызацыю МТС

30.06.2011 / 13:34

Дзяржпакет акцый МТС плануецца выставіць на аўкцыён у гэтым годзе. Аб гэтым паведаміла сёння журналістам начальнік упраўлення ўліку і распараджэння акцыямі Фонду дзяржаўнай маёмасці Дзяржкаммаёмасці Ганна Карніевіч, перадае БелТА.

«Падрыхтаваны дакументы аб продажы дзярждолі акцый МТС на аўкцыёне», — сказала яна. Яна ўдакладніла, што гаворка ідзе пра 51% акцый. Дакументы ў бліжэйшы час прадставяць на разгляд Лукашэнку.

СГ