У Александрыі на Купалле пройдзе лазернае шоу

на радзіме Лукашэнкі 6 ліпеня забаўляць людзей будуць «найлепшыя самадзейныя калектывы аграгарадкоў Магілёўшчыны».

05.07.2011 / 13:51

У аграгарадку Александрыя, на радзіме Лукашэнкі, 6 ліпеня ўлады ладзяць свята "Александрыя збірае сяброў".

Забаўляць людзей будуць «найлепшыя самадзейныя калектывы аграгарадкоў Магілёўшчыны». Да вечара пачнецца гала-канцэрт з удзелам творчых ансамбляў рэгіёна.

Арганізатары абяцаюць скокі парашутыстаў і паходны кінатэатра. Кропка ў святкаванні Купалля будзе пастаўлена феерверкам і лазерным шоу.

Паводле БелТА