Начны раман з камянём

«Раман з камянём» Робэрта Зэмэкіса

Складальніца мэлядрамна-прыгодніцкіх раманаў Джаан трапляе ў закалоты, якім бы пазайздросьцілі й пэрсанажы ейных душразьдзіральніцкіх кніжак.

04.01.2007 / 12:39

Раман з камянём (Romancing the Stone)

ЗША, 1984, каляровы, 105 хв.

Рэжысэр: Робэрт Зэмэкіс

Ролі выконваюць: Кэтлін Тэрнэр, Майкл Дуглас, Дэні Дэ Віта, Зэк Норман, Альфонса Араў.

Жанр: Прыгоды

Адзнака: 7,5 (з 10)

Складальніца мэлядрамна-прыгодніцкіх раманаў Джаан трапляе ў закалоты, якім бы пазайздросьцілі й пэрсанажы ейных душаразьдзіральніцкіх кніжак. Аднойчы ў кватэры Джаан раздаецца званок: сястра гераіні скрадзеная і трэба імчацца ў Калюмбію вызваляць яе.

У Калюмбіі – дзікія жывёлы, гангстэры, кепскія вайскоўцы, пазакапаныя скарбы – і раман з камянём.

Першая камэрцыйная стужка Робэрта Зэмэкіса ёсьць бадзёрай постмадэрновай гульнёй – і выбітным сямейным фільмам. Хаця пасуе карціне й начны паказ. «Раман з камянём» – шчэ й любоўная гісторыя.

Намінацыя на "Оскар" за найлепшы мантаж.

Стужка мае працяг "Пэрліна Нілу".

Усе фільмы