Мінінфармацыі не збіраецца рабіць публічных зваротаў з нагоды масавых затрыманняў журналістаў

08.07.2011 / 11:14

Пра гэта Алег Праляскоўскі сказаў карэспандэнту «Еўрарадыё» Паўлу Свярдлову, які пабываў у чыноўніка на прыёме. Міністр інфармацыі не выключыў, што абмяркуе сітуацыю з кіраўніцтвам Міністэрства ўнутраных спраў, — пераказвае змест гутаркі «Еўрарадыё».

Запіс размовы не вёўся, бо ад інтэрв’ю сп. Праляскоўскі адмовіўся.

5 ліпеня ГА «БАЖ» накіравала афіцыйны ліст на імя міністра ўнутраных спраў РБ Анатоля Куляшова з прапановай неадкладна правесці сустрэчу паміж кіраўніцтвам МУС і БАЖ. Нагода — масавыя факты затрыманняў і брутальнага абыходжання з журналістамі з боку супрацоўнікаў праваахоўных органаў.