Грузавік МАЗ урэзаўся ў будынак сельсавета. Шафёр загінуў +фота

Выпадак здарыўся ў Маладзечанскім раёне ў панядзелак.

12.07.2011 / 10:55

Выпадак здарыўся ў Маладзечанскім раёне ў панядзелак.

Аўтамабіль МАЗ камбіната хлебапрадуктаў урэзаўся ў будынак Цюрлёўскага сельскага савета. 48-гадовы кіроўца грузавіка загінуў на месцы здарэння.

Іншых пацярпелых няма. Прычыну трагедыі высвятляе міліцыя. Прычына смерці шафёра пакуль не ўстаноўленая.

Сяргей Зянько, Рэгіянальная газета