Банкі зачыняюць абменнікі па ўсёй краіне

Прычына - адсутнасць валюты.

15.07.2011 / 17:56

Беларускія банкі закрываюць абменныя пункты ў сувязі са значным скарачэннем аб’ёму валютных аперацый з-за дэфіцыту валюты ў краіне, паведамляе ПРАЙМ-ТАСС са спасылкай на дадзеныя прадстаўнікоў банкаў.

Так, па інфармацыі, прадстаўленай у ААТ «Белаграпрамбанк», 15 абменных пунктаў з 89 або 17% у агульнай лічбы абменных пунктаў банка часова не працуюць.

Падобная сітуацыя склалася і ў ААТ «Белінвестбанк», па словах прадстаўніка якога, 15 абменных пунктаў з 70 (21,4%) прыйшлося часова зачыніць.

Працу часткі абменных пунктаў прыпыніў ЗАТ «Белсвісбанк». Акрамя таго, банк адклаў планы па пашырэнні сваёй сеткі ў іншых гарадах Беларусі. У ААТ «Франсабанк» часова зачыненыя 20% абменных пунктаў.