Помсьлівы Крэмль можа прыбраць Лукашэнку?

Пра гэта пішуць расейскія інтэрнэт‑газэты.

09.01.2007 / 16:28

На тле нафта‑газавага канфлікту паміж Беларусяй і Расеяй інтэрнэт прадукуе самыя неверагодныя варыянты разьвіцьця падзеяў.

Аж наўпрост да «ліквідацыі» беларускага кіраўніка. Аўтары «ліквідацыйных» артыкулаў засьцерагаюць, што такі варыянт не прынясе Расеі анічога добрага – канчатковую пераарыентацыю Беларусі на Захад, шчыльныя кантакты з NATO і канчатковы разрыў з Расеяй.

Варта адзначыць, што яшчэ перад апошнімі прэзыдэнцкімі выбарамі расейскія палітыкі і палітолягі прарочылі беларускаму прэзыдэнту сьмерць ад заходніх спэцслужбаў.

СП