Расея ўвядзе мыта на беларускія тавары

Да цукру, мыта на які ўжо ўведзенае, дададуцца прадукты, тэлевізары, мэбля – палова прадукцыі, якая ўвозіцца ў Расею і складае ў грашовым эквіваленце 6 мільярдаў даляраў.

10.01.2007 / 11:24

У лютым ўрад Расеі мае намер увесьці мыта на беларускія тавары, якія цяпер ўвозяцца па гэтак званай «нулявой стаўцы». Гэта будзе зроблена ў адказ на мыта , уведзенае Менскам на транспарціроўку расейскай нафты.

Пра гэта паведаміла сёньня расейскаягазэта «Ведомости». Да цукру, мыта на які ўжо ўведзенае, дададуцца прадукты, тэлевізары, мэбля – палова прадукцыі, якая ўвозіцца ў Расею і складае ў грашовым эквіваленце 6 мільярдаў даляраў.