Тэрмін утрымання пад вартай Алеся Бяляцкага працягнуты да 10 сутак
Яго перавялі ў следчы ізалятар на Валадарскага.
05.08.2011 / 22:27
Алесь Бяляцкі затрыманы на 10 сутак, паведаміла БелаПАН праваабаронца Таццяна Равяка. Паводле яе слоў, пра гэта сёння вечарам яго жонку Наталлю Бяляцкую праінфармаваў следчы.
Бяляцкага перавезлі з камеры дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК у следчы ізалятар на вуліцы Валадарскага.Як паведаміла Равяка, жонка паспела ўбачыцца з ім і перадаць яму прадукты, адзенне і прадметы асабістай гігіены.
«Алесь адчувае сябе нармальна, падаўленым не выглядае. Ён не страціў бадзёрасці духу», — паведаміла Таццяна Равяка.
Згодна з заканадаўствам, пасля заканчэння 10 сутак, адлік якіх вядзецца з моманту затрымання, следчыя органы павінны будуць выставіць Бяляцкаму абвінавачанне, выпусціць яго з СІЗА або працягнуць тэрмін яго ўтрымання пад вартай.
***
Нагадаем,
Як паведаміў сёння на
«Мы не лічым, што парушылі заканадаўства, — заявіў Стэфановіч. — Гэтыя сродкі збіраліся не ў якасці даходу». Ён падкрэсліў, што беларускія праваабаронцы за гады сваёй дзейнасці падтрымалі тысячы грамадзян, чые правы былі парушаныя.