Сёньня ў Менску пабіты абсалютны максымум тэмпэратураў студзеня

Такога яшчэ не было.

10.01.2007 / 21:06

10 студзеня ў Менску ртурны слупок тэрмомэтра дасягнуў адзнакі ў 10 градусаў вышэй за нуль. Такім чынам быў перакрыты абсалютны максімум тэмпэратур студзеня за ўсю гісторыю мэтэаназіраньняў, паведаміла журналістам на прэс‑канфэрэнцыі галоўны сыноптык Рэспубліканскага гідрамэтэацэнтру Вольга Фядотава.

Паводле словаў спэцыяліста, папярэдні рэкорд ‑ плюс 9,5 градуса – быў адзначаны 11 студзеня 2005 г.

А 10 студзеня 1991 г. быў зарэгістраваны максімум дзённай тэмпэратуры ў Менску ‑ плюс 5,6 градуса.