Мінкультуры Беларусі аб'яўляе тэндар на вытворчасць рэкламных ролікаў для кінафестываляў

16.08.2011 / 14:28

Дэпартамент па кінематаграфіі Міністэрства культуры Беларусі аб’яўляе тэндар на вытворчасць рэкламных ролікаў (заставак).

Рэкламныя ролікі прызначаны для Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад», Рэспубліканскага фестывалю беларускіх фільмаў, які пройдзе ў Брэсце, а таксама Міжнароднага фестывалю анімацыйных фільмаў «Анімаёўка» ў Магілёве.

Як растлумачылі ў Міністэрстве культуры, ролік (застаўка) — гэта візітная картка кінафестывалю для дэманстрацыі на тэлебачанні, плазменных экранах хронаметражом не большым за 20 секунд. Ролік павінен стылістычна адлюстроўваць асаблівасці таго ці іншага фестывалю.

Прапановы высылаць на адрас: 220004, г. Мінск, пр. Пераможцаў, 11–1112, e-mail: dep-kino@kultura.by.

Тэрмін падачы заявак — з 15 жніўня да 15 верасня 2011 года.-0-

БелТА