Фотафакт: Заўзятары аўстрыйскага «Штурма» вывесілі на гульні з БАТЭ скандальны банэр

«Мы прыехалі сюды на бусе, бо самалёты не садзяцца ў Беларусі. Дзякуй ні за што».

18.08.2011 / 13:10

Аўстрыйскія фанаты ў часе гульні БАТЭ і «Штурма» 16 жніўня ў Мінску на стадыёне «Дынама» вывесілі скандальны банэр. Зарыфмаваны змест яго гучыць наступным чынам: «Мы прыехалі сюды на бусе, бо самалёты не садзяцца ў Беларусі. Дзякуй ні за што».