Беларусь афіцыйна прызнала незалежнасць Паўднёвага Судана
19.08.2011 / 09:44
Рэспубліка Беларусь заяўляе аб сваім афіцыйным прызнанні Рэспублікі Паўднёвы Судан у якасці суверэннай і незалежнай дзяржавы.
"Наша краіна вітае дасягненне дамоўленасцей аб стварэнні новай дзяржавы мірным шляхам на аснове рэферэндуму, які адбыўся ў студзені 2011 года. Рэспубліка Беларусь выказвае зацікаўленасць у развіцці ўзаемавыгаднага двухбаковага супрацоўніцтва з Рэспублікай Паўднёвы Судан ва ўсіх галінах у інтарэсах дабрабыту і працвітання абедзвюх нацый", - гаворыцца ў адпаведнай заяве Міністэрства замежных спраў Беларусі.