WikiLeaks апублікаваў больш за 100 дакументаў з дыпламатычнай перапіскі ЗША, што датычаць Беларусі

25.08.2011 / 15:40

Сайт WikiLeaks, што спецыялізуецца на маштабных уцечках інфармацыі, апублікаваў больш за 100 дыпламатычных дэпеш пасольстваў і Дзярждэпартамента ЗША, якія датычаць Беларусі.

Большасць з іх носяць несакрэтны характар або прызначаны для службовага карыстання. 28 былі адпраўлены з пасольства ЗША ў Мінску.

Сярод тэм, закранутых у дэпешах, — адносіны Беларусі з Венесуэлай, Іранам і іншыя пытанні.