У Маскве арыштаваны падазраваны ў забойстве Ганны Паліткоўскай

26.08.2011 / 16:35

Былога падпалкоўніка міліцыі Дзмітрыя Паўлючэнкава падазраюць у сачэнні за журналісткай і перадачы зброі кілеру.

Дзмітрый Паўлючэнкаў. Фота Lifenews.ru

Басманны суд Масквы ў пятніцу 26 жніўня санкцыянаваў арышт падазраванага ў забойстве журналісткі Ганны Паліткоўскай, піша Газета.ru. Следства падазрае былога падпалкоўніка міліцыі Дзмітрыя Паўлючэнкава ў сачэнні за журналісткай і перадачы зброі кілеру. Паўлючэнкаў у свой час кіраваў аператыўна-пошукавым упраўленнем ГУУС Масквы. Па справе аб забойстве Паліткоўскай праходзіў у якасці сведкі.

Журналіста Ганна Паліткоўская была забітая ў пад’едзе свайго дома 7 кастрычніка 2006 года. Працавала ў газетах «Известия», «Новая газета» ды іншыя. Аўтарка кнігі «Падарожжа ў пекла.Чачэнскі дзённік». Акрамя журналістыкі актыўна займалася праваабарончай дзейнасцю.

nn.by