Павел Няхайчык праходзіць медабследаванне ў маскоўскім «Дынама»

30.08.2011 / 15:08

Паўабаронца БАТЭ Павел Няхайчык сёння праходзіць медабследаванне ў маскоўскім «Дынама».

Пытанне пра тое, ці будзе заключаны кантракт, вырашыцца заўтра, паведамляе Прессбол.

Нагадаем, што 17 жніўня кантракт з «Дынама» заключыў абаронца БАТЭ Ігар Шытаў. Сума трансферу склала 1,5 млн еўра. У інтэрв’ю «Прессболу» старшыня праўлення барысаўскага клуба Анатоль Капскі заявіў, што Няхайчыка аддадуць за 3 млн еўра.

nn.by