У IKEA адчыніўся пакой, дзе жанчыны могуць пакінуць сваіх мужоў, пакуль займаюцца шопінгам

09.09.2011 / 10:04

У адным з магазінаў шведскай кампаніі IKEA у Аўстраліі з'явіўся першы пакой для баўлення вольнага часу мужчын, дзе яны могуць правесці час, пакуль іх жонкі ходзяць па краме.

Першы пакой адкрылі напярэдадні Дня бацькоў у краме IKEA ў Хоумбуш-Бэй, размешчаным у прыгарадзе Сіднэя. Калі пасля чатырохдзённага эксперыменту высветліцца, што ён запатрабаваны, то такія пакоі з'явяцца ў іншых крамах сеткі.

Пакой называецца Manland, па аналогіі з назвай дзіцячага гульнявога пакоя Smalland. У ім мужчыны могуць паглядзець спартыўныя матчы і забаўляльныя праграмы па тэлевізары, пагуляць у настольны хакей або пінбол і пачытаць свежую прэсу. Акрамя таго, кожны наведвальнік Manland атрымлівае бясплатны хот-дог.

Як і ў выпадку з дзіцячым пакоем, жанчыны, чые мужы застаюцца ў Manland, атрымліваюць спецыяльнае прыстасаванне, якое праз кожныя паўгадзіны нагадвае аб пакінутым для жонкі.

УЛ