Ужо сёння мінскія студэнты могуць ездзіць бясплатна

Яны павінны паказаць студэнцкі білет.

13.09.2011 / 15:45

«З сённяшняга дня (13 верасня)б ясплатны праезд прадастаўляецца студэнтам і навучэнцам дзённай формы навучання, якія атрымліваюць прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную і вышэйшую адукацыю», — распавялі «Камсамолцы» на гарачай лініі прадпрыемства «Мінсктранс».

Загад Мінсктранса дзейнічае з 13 верасня. Сёння пазаштатны карэспандэнт а 12 гадзіне дня змог бясплатна зайсці ў метро, ​​калі прад’явіў кантралёру студэнцкі білет.

Як удакладнілі ў Мінсктрансе, бясплатны праезд прадастаўляецца толькі пры наяўнасці арыгіналу вучнёўскага або студэнцкага білета.