Яшчэ адзін матч БАТЭ у чэмпіянаце пасунуты на дзень

17.09.2011 / 09:15

Выступ ФК БАТЭ у групавым турніры выклікаў перанос яшчэ аднаго матчу нацыянальнага першынства,
паведамляе афіцыйны сайт клуба.

Так, гульня 27-га тура БАТЭ — «Гомель» пасунута з суботы 1 кастрычніка на нядзелю, 2 кастрычніка. Яна пачнецца, а 17-й і будзе паказана тэлэканалам СТВ.

Нагадаем, што матч «Белшына» — БАТЭ быў перанесены з 24 верасня (субота) на 23 верасня (пятніца).

Заўтра, 18 верасня, БАТЭ ў Барысаве згуляе з «Нафтанам».

nn.by