Кіраўнік «Газпрама» Мілер вяртаецца ў Мінск для сустрэчы з Лукашэнкам

Сёння яны плануюць правесці тэрміновыя перамовы.

23.09.2011 / 15:53

Кіраўнік «Газпрама» Аляксей Мілер і Аляксандр Лукашэнка плануюць у пятніцу правесці перамовы ў Мінску, паведаміла Агенцтву газавай інфармацыі крыніца, блізкая да перамоваў.

А. Мілер у чацвер сустракаўся з прэм’ер-міністрам Беларусі Міхаілам Мясніковічам.

Паводле словаў крыніцы, зараз кіраўнік «Газпрома» вяртаецца ў Мінск для сустрэчы з Лукашэнкам.