Новыя БелАЗы і перакульванне колаў на хуткасць

На свяце машынабудаўнікоў у Жодзіне, беларускі асілак Вячаслаў Астапенкаў скрануў з месца 30-тонны БелАЗ.

24.09.2011 / 17:06

Традыцыйна на Дзень машынабудаўніка на БелАЗе ладзіцца дзень адкрытых дзвярэй.

Гандаль цацкамі на тэрыторыі заводу.

Ля цэхаў БелАЗа разгарнуліся спартыўныя спаборніцтвы «Кубак асілкаў БелАЗа».

Асілкі практыкаваліся ў падыманні грузаў на хуткасць.

Гледачоў забаўлялі народныя калектывы мясцовага Дому культуры.

Конкурс «Фермерская пагулянка» - 270 кілаграм у руках.

А гэты груз важыць ужо 400 кілаграм.

Цікаўны глядач.

Падыманне кордаў.

Перакульванне колаў на хуткасць.

Беларускі асілак Вячаслаў Астапенкаў на сканчэнне спаборніцтваў скрануў з месца 30-тонны БелАЗ.

Фотарэпартаж Сяргея Гудзіліна