У Каталоніі адбудзецца апошняя ў гісторыі карыда

Абаронцы жывёл сабралі 180 тысяч подпісаў супраць гэтай традыцыі.

25.09.2011 / 23:04

Больш за 20 тысяч гледачоў сабраліся ў нядзелю на арэне Monumental ў Барселоне, каб паглядзець за апошнім боем быкоў у гісторыі Каталоніі.

Квіткі на шоу з удзелам найлепшых каталонскіх матадораў, у тым ліку легендарнага Хасэ Томаса, былі раскупленыя ў лічаныя хвіліны, а пасля гэтага з'явіліся на «чорным рынку» па завоблачных цэнах, якія дасягалі € 1500.

У ліпені мінулага года парламент Каталоніі прыняў рашэнне забараніць карыду на ўсёй тэрыторыі рэгіёна з 1 студзеня 2012 года. Закон быў прыняты пасля таго, як абаронцы жывёл сабралі 180 тысяч подпісаў супраць карыды.

Абаронцы жывёлы называюць карыду жорсткім спектаклем, які выстаўляе краіну «ў дзікунскім вобразе перад усім светам». Каталонія стала першым іспанскім рэгіёнам, дзе забаранілі карыду.

ІТАР-ТАСС