Колькасць кіроўцаў, якія з пачатку года былі затрыманыя п'янымі, перавысіла 40 тыс. чалавек

07.10.2011 / 13:57

Колькасць кіроўцаў, якія селі з пачатку гэтага года за руль у стане ап’янення і былі затрыманыя інспектарамі ДАІ, перавысіла 40 тысяч чалавек.

З пачатку года па віне нецвярозых вадзіцеляў на дарогах краіны загінулі 140 і атрымалі калецтвы 713 чалавек. Штодня ў выходныя, у тым ліку і пры правядзенні комплексных мерапрыемстваў «Фільтр», выяўляецца больш за 200 нецвярозых кіроўцаў.

ДАІ нагадвае, што за кіраванне транспартным сродкам у стане ап’янення кіроўца прыцягваецца да адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры ад 15 да 35 базавых велічынь (ад 525 тысяч да 1 мільёна 225 тысяч рублёў) з пазбаўленнем права кіравання транспартнымі сродкамі тэрмінам на тры гады. Калі п’яны да таго ж не мае права кіравання, то гэта караецца штрафам у памеры ад 25 да 45 базавых велічынь (ад 875.000 да 1 мільёна 575 тыс. рублёў).

За паўторнае на працягу года кіраванне ў нецвярозым стане ён прыцягваецца да крымінальнай адказнасці.