Кобрын: міліцыі больш, чым удзельнікаў

08.10.2011 / 15:41

Народны сход у Кобрыне быў малаколькасны. Міліцыянтаў і супрацоўнікаў КДБ у цывільным адзеньні відавочна было больш.

Адзін з арганізатараў Народнага сходу Аляксандар Мех удакладніў, што ўдзельнікі сходу не прымалі рэзалюцыю, паколькі, па яго словах, «працоўныя калектывы былі загадзя запалоханыя і не вылучалі на Народны сход сваіх прадстаўнікоў».