Віцэ-маршалка Сэнату Польшчы не пусьцілі ў Беларусь

Без тлумачэньня прычынаў беларускія памежнікі не дазволілі замежнаму дыплямату трапіць на тэрыторыю нашай краіны.

26.01.2007 / 21:08

Віцэ‑маршалку Сената Польшчы Кшыштафу Путры адмовілі ва ўездзе ў Беларусь. Без тлумачэння прычын беларускія памежнікі не дазволілі замежнаму дыпламату трапіць на тэрыторыю нашай краіны.

Больш за гадзіну Кшыштаф Путра вымушаны быў правесці ў пункце пропуску «Брузгі», пакуль беларускія памежнікі высвятлялі абставіны і магчымасць яго ўезда ў Беларусь.

— Яны бегалі з ягонымі дакументамі па розных кабінетах, некаму тэлефанавалі і, у выніку, паведамілі, што ён не можа перасячы мяжу, — расказаў «Салідарнасці» рэдактар часопіаса Magazyn Polski Андрэй Пачобут. — Ніякага тлумачэння памежнікі не далі.

Па словах Андрэя Пачобута, віцэ‑маршалак Сената Польшчы Кшыштаф Путра накіроўваўся ў Гродна з мэтай сустрэцца з кіраўніцтвам Саюза палякаў на Беларусі.

Фота з сайту Сэнату Польшчы.

Салідарнасць