Рыкельме — падманшчыца

Перуанская мадэль Цілза Лазана рэзка раскрытыкавала Ларысу Рыкельме.

12.10.2011 / 14:31

Цілза Лазана.

Ларыса Рыкельме.

Ларыса Рыкельме ўсіх падманула. Дзяўчына, якую лічаць самай адданай (і, вядома ж, сэксуальнай) заўзятаркай зборнай Парагвая не з’явілася на матч «гуарані» супраць перуанца. Хоць і абяцала. Чаму яна не стрымала свайго слова — так і засталося невядомым.

«Ды падманшчыца гэтая ваша Ларыса», — гэта не словы якога-небудзь заплаканага хлопца, які хацеў прызнацца Рыкельме ў каханні проста падчас матчу. Так жорстка аб парагвайскай красуні выказалася перуанcкая мадэль Цілза Лазана. Чаму? Ды хто ж іх зразумее, гэтых гарачых лацінаамерыканак. Можа — элементарная жаночая рэўнасць, усё ж Ларыса папулярная на ўвесь свет, у той час як Цілза — толькі ў сябе на радзіме.

Зрэшты, Лазана мужчынскай увагай, зразумела, не абдзелена. Яшчэ б — з ейнай знешнасцю, скажам праўду, — выдатнай. «Ой, пра мяне чаго толькі не плявузгаюць, — кажа красуня. — Вось нядаўна напісалі, што сустракаюся з футбалістам Хуанам Варгасам. Але гэта няпраўда. Яшчэ, памятаю, называлі мяне лесбіянкай. Але гэта, самі разумееце, наогул поўнае трызненне».