«Будзьце пільныя — вакол геі»
Бланкі адміністрацыі Ленінскага раёна сталіцы заклікаюць грамадзян да пільнасці ў перыяд правядзення «Гей-прайда 2011».
14.10.2011 / 19:48
Мінчанка Ганна К. прыслала фотакопію звароту адміністрацыі Ленінскага раёна да грамадзян, які ўбачыла на дошцы аб’яў каля свайго пад’езда па адрасе: вул. Рыбалкі, 8.
У сваім закліку раённыя чыноўнікі клапатліва нагадваюць падапечным жыхарам, што з 11 па 23 кастрычніка ў сталіцы праходзіць «фестываль гомасексуалістаў і лесбіянак «
Аказваецца, «раней у ходзе правядзення падобных мерапрыемстваў былі адзначаны выпадкі ўчынення іх удзельнікамі, якія знаходзіліся ў стане алкагольнага і наркатычнага ап’янення, супрацьпраўных дзеянняў, у тым ліку сексуальнага характару, ахвярамі якіх станавіліся непаўналетнія і малалетнія».
Адміністрацыя заклікае жыхароў раёна да пільнасці, «не пакідаць без нагляду дзяцей, выключыць іх знаходжанне
Пад «страшылкай» прыведзены кантактныя тэлефоны ідэалагічных службаў Мінгарвыканкама і раённай адміністрацыі.
Потым у адміністрацыі Ленінскага раёна заявілі,
што звароты да грамадзянаў — фальшыўка.
«Цяпер праводзяцца