Беларусь прапанавала Казахстану выкупіць дзяржаўную долю акцый МТС

25.10.2011 / 16:33

Адпаведную прапанову агучыў сёння прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы са старшынём мажыліса парламента Казахстана Уралам Мухамеджанавым.

«Падчас сустрэчы нашых лідараў з вашага боку было заяўлена пра цікавасць набыцця кантрольнага пакета акцый нашай найбуйнейшай кампаніі мабільнай сувязі МТС з 4,8 млн. абанентаў», — нагадаў прэм’ер-міністр.

Разам з тым, па словах Міхаіла Мясніковіча, пакуль гэты праект не рэалізуецца.