Супольная акцыя Дэмакратычных сілаў адбудзецца 25 Сакавіка
31 студзеня на паседжаньні Палітычнай рады Аб’яднаных дэмакратычных сілаў вырашана правесьці Кангрэс дэмакратычных сілаў 17–18 сакавіка. Таксама было прынятае рашэньне зладзіць масавую акцыю пратэсту на Дзень Волі. Рашэньне было прынятае адзінагалосна. На паседжаньні адсутнічаў Аляксандар Мілінкевіч, які перабывае зь візытам у Бэрліне.
01.02.2007 / 12:51

Анатоль Лябедзька заклікаў таксама падрыхтаваць да Кангрэсу праект “малой Канстытуцыі”, якая б акрэсьлівала форму кіраваньня краінай на пераходны пэрыяд ад моманту палітычных пераменаў да выпрацоўкі паўнавартага асноўнага закону, а таксама плятформу з адказамі на актуальныя пытаньні, каб зь імі выйсьці на выбары 2008 году.
Было таксама прынятае рашэньне правесьці масавую акцыю пратэсту 25 Сакавіка – у дзень абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі. Раней А.Лябедзька і А.Казулін прапаноўвалі правесьці галоўную акцыю 19 сакавіка – на гадавіну прэзыдэнцкіх выбараў.