На кожнага па картцы: У беларусаў — 9,8 млн. пластыкавых картак

08.11.2011 / 12:02

Колькасць банкаўскіх пластыкавых картак, што знаходзяцца ў абарачэнні ў Беларусі, па стане на 1 кастрычніка 2011 года склала 9 млн. 799 тысяч. У тым ліку 4 млн. 100,1 тыс. картак сістэмы «БелКарт», 5 млн. 698,8 тыс. картак міжнародных плацежных сістэм, 31 картка ўнутраных прыватных плацежных сістэм,

паведамляецца на сайце Нацыянальнага банка Беларусі.

На 1 кастрычніка 2011 года 24 банкі эмітавалі банкаўскія пластыкавыя карткі ўнутраных, міжнародных і ўнутраных прыватных плацежных сістэм.

У Беларусі ўстаноўлены 3.239 банкаматаў, 3.095 інфакіёскаў і 80 імпрынтараў, 23.168 арганізацый гандлю і сэрвісу аснашчаныя 36.806 плацежнымі тэрміналамі.

За дзевяць месяцаў 2011 года на тэрыторыі Беларусі ажыццёўлена больш як 421 млн. аперацый з выкарыстаннем банкаўскіх пластыкавых картак у беларускіх рублях на 60.820.387 млн. рублёў. Удзельная вага безнаяўных аперацый у агульнай колькасці аперацый з выкарыстаннем банкаўскіх пластыкавых картак склала 55,4%, а ў сумарным выражэнні — 14,7%.

Агульная колькасць аперацый у замежнай валюце за дзевяць месяцаў 2011 года склала больш як 1,5 млн. аперацый на 618 млн. 111,7 тыс. долараў ЗША. Удзельная вага безнаяўных аперацый у агульнай колькасці аперацый з выкарыстаннем картак у замежнай валюце склала 21,5%, а ў сумарным выражэнні — 9,2%.