Клюшкай па паветры: Беларусь — Славенія — 0:6

Фантастычнай шостай шайбы з сваю браму. + Відэа.

10.11.2011 / 21:46

На VI хакейным Кубку Палесся, што з 10 па 12 лістапада праходзіць у Гомелі, зборная Беларусі (галоўны трэнер -- Кары Хейкіля) разгромна прайграла Славеніі з лікам 0:6 (0:2, 0:2, 0:2).

Шостую шайбу беларусы самі закінулі сабе ў вароты, знаходзячыся ... ля чужых варот.

У другім матчы дня другая зборная Расіі (першая гуляе на Кубку Кар'ялы) выйграла ў Даніі 5:0.

У пятніцу беларусы згуляюць з Расіяй, а ў суботу з Даніяй.

Зборная Беларусі чатыры разы валодала Кубкам Палесся, летась трафей заваявала Данія.

nn.by