У Варшаве сутычкі між правымі й левымі радыкаламі

12.11.2011 / 09:08

Яны адбыліся ў часе святкавання Дня незалежнасці Польшчы 11 лістапада. Правіца ў гэты дзень арганізуе так званыя «Маршы незалежнасці». Іх ініцыятарамі выступілі моладзевыя структуры «Усепольская моладзь» і «Нацыянальна-радыкальны стан».

У той жа час побач сваю дэманстрацыю праводзілі левакі і анархісты. У выніку маніфестанты сталі закідваць адны другіх каменнем і бутэлькамі.

Дзесяць чалавек паранена, 210 арыштавала паліцыя.

На баку анархістаў удзел у сутычках бралі нямецкія левакі, што спецыяльна прыехалі ў Варшаву.

СГ