На Брэстчыне за адзін дзень распачаты тры крымінальныя справы па фактах крадзяжу саджанцаў
15.11.2011 / 12:15
У Брэсцкай вобласці 14 лістапада распачаты тры крымінальныя справы па фактах крадзяжу саджанцаў пладовых і ягадных культур.
Як паведаміў начальнік аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Дучэнка, справы па ч. 1 арт. 205 Крымінальнага кодэкса распачаты Драгічынскім, Кобрынскім і Лунінецкім РАУС.
У
У
У
Злачынцы пакуль не знойдзеныя.
«У асноўным такія крадзяжы ўчыняюць непрацуючыя грамадзяне, якія вядуць асацыяльны лад жыцця. Выкрадзеныя імі саджанцы яны збываюць за бясцэнак або абменьваюць на спіртныя напоі», —адзначыў Дучэнка.