Памёр Анатоль Белы

Пахаванне адбудзецца 17 лістапада ў Старых Дарогах.

15.11.2011 / 13:38

Анатоль Белы каля свайго дома-музея.

Вядомы грамадскі дзеяч Анатоль Белы памёр ад ракавай пухліны. Смерць напаткала яго ў Мінску. 

Анатоль Белы вядомы прадстаўнікам як моладзевых арганізацый, так і сябрам розных палітычных партый. Неаднаразова ён рабіў самаробныя прызы, якія ўручаліся пераможцам конкурсаў і лаўрэатам прэмій у галіне абароны незалежнасці і суверэнітэта краіны.

Анатоль Белы зрабіў некалькі скульптурных кампазіцый дзеля ўшанавання памяці знакавых асоб у гісторыі Беларусі.

Пахаванне Анатоля Белага адбудзецца 17 лістапада ў Старых Дарогах, дзе знаходзіцца дом Белага і заснаваны ім музей.
Глядзі яшчэ: Дзівак, на якім трымаецца «Спадчына»