Канфіскавалі 40 тысяч кветак

На агульную суму звыш 700 мільёнаў рублёў.

16.11.2011 / 15:59

На выходных супрацоўнікі Брэсцкай мытні на пункце пропуску «Казловічы» канфіскавалі буйную партыю кветак, якую ўвозілі ў Беларусь з парушэннем заканадаўства.

10,5 тон кветак перавохілі з Чэхіі ў Расію. Але згодна з дакументамі, у фуры знаходзіліся толькі восем тон. Кветкі без дакументаў — каля 40 тысяч руж, хрызантэм, архідэй, лілій — канфіскавалі. Яны будуць рэалізаваныя ў Беларусі.

КМ