Новая тэлевежа ў Токіа прызнаная самай высокай у свеце

17.11.2011 / 16:26

634-мятровая тэлевежа «Токіё скай тры» ў сталіцы Японіі афіцыйна прызнана самай высокай у свеце.

Адкрыццё вежы запланавана на 22 мая 2012 года. Апроч забеспячэння лічбавага вяшчання, вежа будзе выкарыстоўвацца ў якасці гандлёва-забаўляльнага комплексу. Для турыстаў абсталёўваюць дзве назіральныя пляцоўкі — на вышыні 350 і 450 метраў. Чакаецца, што

за першы год колькасць наведвальнікаў вежы складзе 5,4 мільёна чалавек.

Другой па вышыні ў свеце лічыцца тэлевежа Гуанчжоу ў Кітаі (610 метраў), на трэцім месцы — канадская «Сі-Эн Таўар» (553 метры). Астанкінская вежа мае вышыню 540 метраў. Для параўнання: вышыня самага высокага хмарачоса ў свеце — «Бурдж Халіфа» ў Дубаі — 828 метраў.

News.google.ru