Расію прынялі ў СГА

16.12.2011 / 19:15

Міністэрская канферэнцыя Сусветнай гандлёвай арганізацыі ў Жэневе канчаткова ўхваліла рашэнне аб далучэнні Расіі да СГА пасля 18 гадоў перамоў аб магчымым сяброўстве.

Як паведамляецца, у бліжэйшы час адбудзецца падпісанне пратакола аб уступленні Расіі ў СГА.

Пасля гэтага Маскве застанецца толькі ратыфікаваць пакет дакументаў па далучэнні да СГА. Праз 30 дзён пасля ратыфікацыі Расія стане паўнапраўным членам арганізацыі.

Апошняй перашкодай на шляху ўступлення Расіі была пазіцыя Грузіі, якая блакавала сяброўства Масквы з часоў трохдзённага ўзброенага супрацьстаяння паміж двума краінамі ў 2008 годзе.