Былы віцэ-прэм'ер Кабякоў: «Расія — не проста краіна, гэта — Радзіма»
Цяперашні пасол Беларусі ў Расіі прызнаўся.
25.12.2011 / 20:56
Пасол Беларусі ў Расіі Андрэй Кабякоў, які сем гадоў выконваў абавязкі
«Для мяне Расія — не проста краіна, гэта — Радзіма.Ды і мая жонка таксама масквічка… Хоць я ў Маскве пасля нараджэння пражыў усяго тры гады: у мяне бацька — вайсковы
Андрэй Кабякоў нарадзіўся ў 1960 годзе ў Маскве. Скончыў Маскоўскі авіяцыйны інстытут, Беларускі інстытут народнай гаспадаркі і Інстытут паліталогіі і сацыяльнага кіравання КПБ.
Працаваў старшынём Дзяржкантроля,віцэ-прэм ’ерам, міністрам эканомікі, намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта.
Кабякоў — адзін з безлічы высокіх лукашэнкаўскіх чыноўнікаў, якія нарадзіліся не ў Беларусі. Але хіба не першы, хто адкрыта акцэнтаваў увагу на тым, што ён не ўспрымае Беларусь як сваю радзіму.