У Кітаі высвятлілася: знішчаныя 44 тысячы старажытных помнікаў архітэктуры
30.12.2011 / 19:05
У Кітаі знішчаны каля 44 тысяч старажытных помнікаў архітэктуры, і каля 10 тысяч знаходзяцца ў жудасным стане, са спасылкай на афіцыйную заяву уладаў, паведамляе расійская служба
Да гэтых высноў спецыялісты прыйшлі па выніках перапісу помнікаў
Як перадае дзяржаўнае тэлебачанне Кітая, многія з іх не былі надзеленыя адпаведным статусам, які прадугледжвае абарону ад зносу.
Большую частку будынкаў знеслі, каб даць дарогу будаўніцтву новых.