Севярынцу споўнілася 35 - фотафакт

Свой дзень нараджэння змагар сустрэў у коле сям'і.

31.12.2011 / 11:48

Фота Змітра Казакевіча.

Кіраўніцтва «хіміі» праявіла гуманізм: палітвязня ўпершыню адпусцілі дахаты ў адпачынак. Ён адбывае пакаранне абмежаваннем волі ў вёсцы Куплін Пружанскага раёна.

35 гадоў для палітыка — важны рубеж, бо дае права балатавацца ў прэзідэнты. Аднак ва ўмовах дыктатуры гэта хутчэй азначае новыя пагрозы, бо дыктатар імкнецца нейтралізаваць кожную альтэрнатыву.

І, тым не менш, Рэдакцыя НН далучаецца да віншаванняў.

NN.BY