Charter97.org аднавіў працу: «Жыва Беларусь!»

01.01.2012 / 01:54

«Не трэба чакаць сцэнароў звонку, каб адбыліся перамены, — пішуць рэдактары сайта ў навагоднім звароце. — Трэба ствараць свае сцэнары».

Сайт не працаваў больш чым суткі пасля таго, як 29 і 30 снежня яго двойчы ўзломвалі хакеры. На ўзламаным сайце быў змешчаны артыкул з брудам на адрас зняволеных лідараў беларускай апазіцыі.

МБ