Фотафакт: Гродзенец назбіраў лісічак за некалькі дзён да Новага года

Вопытны грыбнік скарыстаўся з анамальна цёплага для снежня надвор’я.

04.01.2012 / 17:08

У казцы «Дванаццаць месяцаў» юная дзяўчына вымушаная была па патрабаванні мачахі збіраць зімой пралескі. А вось гродзенец Віктар Бурба напярэдадні Новага года па ўласнай волі адправіўся ў лес па грыбы.

Вопытны грыбнік вылічыў, што анамальна цёплае для снежня надвор’е не аказала негатыўнага ўплыву на лісічкі, якія па-ранейшаму можна знайсці у моху. І не прагадаў: на святочным стале ў сямейства Віктара стаялі стравы, у якіх прысутнічалі аранжавыя грыбочкі.